Главная страница
Поиск по модели:
  
Карта сайта
Скачать игры через торрент для денди
Скачать игры через торрент для денди
Скачать игру на пк торрент gta 5
Игры на двоих про выживание скачать
Скачать silent hill 4 торрент механики
Скачать песню город хай
Скачать карту minecraft для warcraft 3
Скачать торрент gm rally
 

Каля месяца каля яснага песня скачать

Асаблівасці правапісу галосных, яккага знака і апострафа, некаторых прыставак. Асобныя выпадкі ўжывання вялікай літары. Знакі прыпынку пры цытатах. Вид учебное пособие Язык белорусский Дата добавления 04. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння. Коска, кропка з коскай, двукроп'е і працяжнік. Пунктуацыйныя памылкі, іх прычыны і папярэджанне. Вусныя, пісьмовыя, інтанацыйна-сэнсавыя, графічныя практыкаванні. Спецыфіка ўжывання звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы. Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы. Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці. Пабочныя і устаўныя канструкцыі словы, словазлучэнні і сказы ў структуры сказа. Агульнае паняцце пра адасобленыя члены сказа і аднасастаўныя сказы. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Перад В, выражаным усечанай формай дзеяслова імгненнага дзеяння тыпу зірк, скок, тыц, гоп, шмыг. Уладзік зараз - шмыг у дзверы! Зося - з ірк, а перад ё ю Уладзік. Ён - гоп v левы бок. Пас л я г лядз іц ь : святло і справа. Т ады назад ё н - скок. Назоўнік - фразеалагізм з ацэначным значэннем тыпу кроў з малаком, стрэляны верабей, хоць вока выкалі, хоць іголкі збірай 1. Твар - кроў з малаком. Карак - хоц ь дугі гні. С таі ць ладна скроены хлапчына, плечы - касы сажань… 4. Работа па душы, за робак - дай бо г! Калі В выражаны выклічнікам або выклічнікам і наступным удакладняльным назоўнікам, прыметнікам і інш. Там рыба - ого-го! Яна ў мяне - во чалавек! Працяжнік не ста в іцца: 1. Калі Д-назоўнік стаіць пасля В-назоўніка: 1. Страшэнны штукар і свавольнік г эты Н ё ман. Калі пры В-назоўніку ёсць: адмоўе не: 1. Воўк не пастух, а св ін ня не агародн іц. Голад не цётка; б параўнальны злучнік як нібы, быццам, што : 1. Сінія вочкі што васілёчкі. Дзяўчаты ў нас красуні. Рыгора ў сын таксам а студэнт. В іць ка, безумо ў надобры хлопец. Калі В, выражаны ўсечанай формай дзеяслова, не мае адцення нечаканасці і лагічна інтанацыйна не выдзяляецца. Снег скрып ды скрып. Засуне ш руку ў пару, а рак цап за пальцы кляшнёй. І следам з той копкі стр ал ою бултых у в аду чалавек. Калі Д або В выражаны займеннікам: 1. Хлеб у нас. Аднак ва усіх гэтых выпадках працяжнік можа быць пастаўлены як стылістычны сродак пры с энсавым, лагічным выдзяленні, якому ў вуснай мове адпавядае вялікая паўза паміж Д і Вы - сл аўны ч алавек. Перша е слова - тваё. Нядобрае пачуццё - зай з драсць. С тарасць - не ра д асць. Ліпа - ні бы ц ё мная хмара за гумном. Пры сінтаксічным аналізе часам бывае цяжка вызначыць, які з гало ў ных члена ў абазначае прадмет выказвання і з' я ў л я ецца дзейнікам, а які - выказнікам. Вял ікая справа дружба. Стр ашэнны штукар і свавол ь ні к гэты Н ё ман. Ц ікав ы занятак - вудз іць рыбу з ім овым м а розным днём на скаванай лёдам рац э. Чытаць гэты твор - асалода і праца. Для размежавання галоўных членаў сказа кіруюцца наступным: 1. Назоўны склон В-назоўніка можна замяніць творным склонам: 1. Вялі кай справай з'яўляецца дружба. Страшэнным штукаром і свавол ь нікам б ыў гэты Н ё ман. Перад выказнікам можна ўставіць словы гэта, вось, знач ы ць : 1. Вудз іц ь рыбу - гэта ц ік авы занятак. Чытаць г э ты твор - гэ та асалода і праца. Такім прыёмам можна карыстацца і пры размежаванні галоўных членаў сказа, выражаных іншымі часцінамі мовы: 1. Л ічылася за вялікі гонар быць в ыбраным у прэ зі дыум Быць выбраным - гэта вялікі гонар. Не дзеці мы Мы - гэта не дз е ці. Паміж дзейнікам і выказнікам, дзе трэба, пастаўце знакі прыпынку. У дружбе жыць шчаслівым быць. Голас у чалавека глухі сіплы. Айсбергі гэта алмазы палярнага ззяння. Вялікая справа са звычайнай гліны зрабіць цудоўную вазу. Сэрца маці не камень. Пастаянная вучоба вось наша задача. Тры ў квадраце дзевяць. Складзіце сказы, у якіх прыведзеныя словы выконвалі б ролю дзейніка. Паміж дзейнікам і выказнікам пастаўце, дзе трэба, працяжнік. Мінск, вуліца, пяць, чытаць, вучыцца. Складзіце сказы, у якіх прыведзеныя словы выконвалі б ролю выказніка. Паміж дзейнікам і выказнікам пастаўце, дзе трэба, працяжнік. Вёска, машына, дзесяць, жыць, наша багацце. Даданыя члены сказа 2 1. У сказе дапаўненне часцей за ўсё паясняе дзеяслоў: Пахнуць мят ай мокрыя луг і. Дапаўненне можа паясняць і формы дзеяслова - дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе: Двор увесь бы ў зал і ты дажджом; Весела на рэчцы і травеі кветцы, і крылатым пташкам, і крыкл і вым дзеткам, асабл і ва леткам. Даволі часта дапаўненне звязваецца з назоўнікам або прыметнікам. Як член сказа, дапаўненне звычайна выражаецца назоўнікам, займеннікам, лічэбнікам ва ўскосных склонах. Напрыклад: Мне не даюць грыбы спакою, барав ікі мне часта сняцца, мне з і м і трэба пакв іта цца; Усе за аднаго, адз і н за ў с і х. Прамое і ўскоснае дапаўненне Дапаўненне, што звязана з пераходным дзеясловам і выражана вінавальным склонам без прыназоўніка, называецца прамым. Прамое дапаўненне абазначае аб'ект, на які накіравана дзеянне. Напрыклад: Новыя домікі стройным і і шчыльным і рада мі закрылі ваенныя пажарышчы. Дапаўненне, выражанае назоўнікам або іншай субстантываванай часцінай мовы у родным, давальным і творным склонах без прыназоўніка або ў любым склоне з прыназоўнікам, называецца ўскосным. Напрыклад: Паветра пахла канюшынай, жытам і ; прымешва ў ся водар гурковага цвету, медуніцы, спелых кмена ў. Адасабленне дапаўненняў Калі выражаны спалучэннем прыназоўнікаў: акрамя апрача замест за выключэннем звыш + назоўнік або займеннік ва ўскосных склонах У хаце, акрамя дзеда, нікога не. Адасабленне далучальных членаў сказа Выражаюць дадатковыя паведамленні да асноўнага сказа ці яго часткі. Далучаюцца да сказа: з дапамогай злучнікаў: і, ды, але, і то, ды і то слоў: асабліва, напрыклад, у першую чаргу, у адпаведнасці… Выдзяляюцца коскамі, радзей працяжнікамі: Падышлі Петрусёвы сябры - Колька з Віктусём, ды і Міхась Цыганок падбег: дзівіліся з двухметровага. Аздоблен квас быў і грыбамі, выключна ўсё баравікамі. Холадна стала у лесе, асабліва ноччу. Спішыце сказы, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Суніц тут было шмат асабліва ля старых пнёў. Хорашаў быў машыністам прычым адным з найлепшых машыністаў. Апошнія часы за выключэннем некалькіх марозных дзён неба хмарнае і часта ідуць дажджы. З бакоў апрача садоў і кветніку вуліца абсаджана рабінамі. У кожнага чалавека нават самага смелага ёсць пачуццё страху. Баранцава мора вельмі неспакойнае асабліва цяпер увосень. Насуперак заведзенаму парадку Максім Сцяпанавіч на гэты раз не паехаў адразу на дачу а папрасіў шафёра заехаць спачатку дадому. Азначэнне як член сказа звычайна звязваецца з назоўнікам і залежыць ад яго. Напрыклад: Пад сінім небам залацяцца неабсяжныя ні. Азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя і недапасаваныя. Дапасаваныя азначэнні выражаюцца прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі і тымі займеннікамі, якія змяняюцца і дапасуюцца да назоўнікаў як прыметнікі. Дапасаваныя азначэнні набываюць форму роду, ліку і склону таго назоўніка, ад якога залежаць. Напрыклад: Ц ё плая летняя ноч павольна апускалася на зямлю. Недапасаваныя азначэнні выражаюцца назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах, а таксама інфінітывам, прыслоўем і дзеепрыслоўем. Недапасаваныя азначэнні не прыпадабняюцца да таго слова, ад якога залежаць, а звязваюцца з ім сувяззю кіравання або прымыкання. Калі пералічваюць прыметы аднайменных прадметаў колер, якасць, форма, знешні выгляд : Жоўтыя, чырвоныя, ружовыя астры цвілі ў палісадніку. Калі дапасаваныя азначэнні стаяць пасля азначаемага слова: Лес, ціхі, маўклівы, сустрэў нас непрыветна. Мастацкія азначэнні - эпітэты: Мы выйшлі з сада і акунуліся ў сінія, шаўковыя туманы. Калі першае азначэнне выражана прыметнікам, а другое -дзеепрыметнікам або дзеепрыметным зваротам: І прыйшлося Васілю хочаш не хочаш адкрывацъ недаверлівае, закрытае на моцны замок сэрца. Калі азначэнні характарызуюць прадмет з розных бакоў: Пад сонцам грэліся бярозы ў белым тонкім палатне. Калі першае азначэнне паясняе спалучэнне азначэнне + назоўнік, а не сам назоўнік: Стол засланы белым ільняным абрусам. Памятайце: звычайна у групе неаднародных азначэнняў адно азначэнне выражана якасным, а другое - адносным прыметнікам; азначэнні неаднародныя, але аддзяляюцца коскамі, калі другое азначэнне паясняе, канкрэтызуе, удакладняе сэнс першага: Апошняя, найбольш чаканая сустрэча не прынесла Івану палёгкі, Вера яго так і не зразумела. Калі адносіцца да асабовага займенніка незалежна ад месца ў сказе : Дужы і моцны, ён неяк адразу аслаб і, прытуліўшыся да дрэва, прыплюшчыў вочы. Калі стаяць пасля назоўнікаў і нясуць сэнсавую нагрузку: У хаце, пустой і маўклівай, стаяла некалькі ложкаў. Калі два і больш адзіночных азначэнняў стаяць пасля азначаемага слова перад ім ёсць азначэнне : Сяргей лічыў Алёшу нясмелым хлапчуком, ціхім, непрыкметным. Калі азначэнне мае дадатковае акалічнаснае адценне ўступкі, прычыны, часу: Ахоплены ўладарнай сілай успамінаў, хлопец зацяў у сабе нясцерпную журботу душы. Калі азначэнне ўдакладняе або паясняе папярэдняе: На тым, далёкім, беразе вайны мы засталіся вечна маладымі. Калі паміж дапасаваным азначэннем і азначаемым словам стаіць выказнік або іншыя члены сказа: Усыпаныя сакавітымі яблыкамі, нізка нагіналіся галіны антонавак і цітавак. Адасабленне недапасаваных азначэнняў 1. Калі адносяцца да асабовых займеннікаў, уласных і агульных назоўнікаў незалежна ад месца ў сказе : У зялёнай майцы, з загарэлым тварам і рукамі, з ускудлачанымі валасамі, ён здаваўся прыгажэйшым, чым у найлепшым сваім гарнітуры. Калі ўдакладняюць папярэдняе дапасаванае азначэнне: Высокі, у палавіну чалавека, дубовы пень ясна вылучаўся сярод дзеравяк. Калі стаяць у адным радзе з дапасаванымі азначэннямі: На гэтым вале, нахіліўшыся над болотам, стаяў старэнькі дуб, тоўсты, нізкі, з сухім верхам. Калі стаяць перад назоўнікам і ўдакладняюць сэнс папярэдняга слова: 3 другога, меншага пакоя выйшаў малодшы сын Коркія. Вызначце аднародныя і неаднародныя азначэнні. Пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку. Зямлю парэзалі вузкія сялянскія дарогі. Быў ясны летні дзень. Сыпануў дробны асенні дождж. У букеціку былі белыя чырвоныя сінія і жоўтыя кветкі. Імклівая захапляючая ляцела насустрач дарога. Дружбы шмат на свеце сардэчнай у людзей шчырай слаўнай і прыгожай. Старэнькі але крэпкі дзядок сустрэў мяне на двары. Я люблю блукаць па вузкіх мінскіх вуліцах вясной. Хвіліны праз дзве пачуліся галасы сабак тонкія і прарэзлівыя тоўстыя і болей паважныя. Лес стромкі густы застылай грамадою кучаравіцца на краі мутнаватага неба. Васіліна акінула позіркам поле і глыбока ўздыхнула чыстае насычанае лёгкай веснавой парнасцю паветра. Паабапал дарогі было поле жоўтае ад іржышча. Паветра напоенае пахам хвоі навісла шызаватай смугой. Высокі вечна малады у ззянні зор і рос свае гады як жалуды дуб на зямлю атрос. Падкрэслівае характэрныя асаблівасці: 1. Калі адносяцца да асабовага займенніка незалежна ад месца : Летам мне, пастуху, трэба было мець добрую пугу. Калі стаяць перад уласнымі назоўнікамі і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне: Выдатны майстар беларускага слова, Якуб Колас карыстаўся любоўю народа. Калі прыдаткі звязваюцца з азначаемым словам злучнікамі: ці, або з удакладняльным значэннем як з прычынным значэннем словамі па мянушцы, па клічцы, па прозвішчу: Юрыя Уладзіміравіча, як добрага спецыяліста, часта запрашалі правесці кансулътацыі для маладых праграмістаў. Спішыце сказы, падкрэсліце прыдаткі, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку. Тэатр імя Якуба Коласа знаходзіцца ў горадзе Віцебску. Выдатны паэт і крытык Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй тонкім разуменнем паэзіі. З-за ўзгорка выплыў хутарок сядзіба дробнага арандатара. Тым часам Толя знайшоў Івана Іванавіча млынара і перадаў яму дзедаву просьбу. Былы марак ён добра ведаў марскія звычаі. Дарослыя з зайздрасцю пазіралі з берага на нас хлапчукоў але ўзысці на лёд не адважваліся. Сённяшняму чытачу Брыль вядомы як майстар лірыка-філасофскіх мініяцюр. Яны прывіталіся як добрыя сябры. На пасяджэнні я выступаў як сведка. У ролі акалічнасці выступаюць прыслоўі і дзеепрыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, лічэбнікі або спалучэнні лічэбніка з назоўнікам, неазначальная форма дзеяслова. Напрыклад: Начамі павява ў здаровы і прыемны халадок. Ян ішо ў дахаты не спяшаючыся. Каця ў здрыгнула ад нечаканасці. Мы адышл іс я дос ыць дал ё ка ад чыгун кі і спы ні ліся ран іц ай на ў злеску адпачыць. Акалічнасці звычайна адносяцца да асабовых форм дзеяслова, радзей - да назоўнікаў, прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, прыслоўяў, дзеепрыслоўяў. Акалічнасці падзяляюцца на некалькі разрадаў: месца, часу, прычыны, мэты, спосабу дзеяння, меры і ступені, умовы. Акалічнасць месца абазначае месца дзеяння, напрамак, шлях руху і адказвае на пытанні дзе? Выражаюцца прыслоўямі месца, назоўнікамі ў формах ускосных склонаў з прыназоўнікам і без прыназоўніка, устойлівымі зваротамі: Тут, у лясніцтве Л і мень, бераг і цвёрдыя, і бабры робяць у іх норы, наверх нацягваюць галл ёбярвен ні. Акалічнасць часу абазначае час дзеяння і адказвае на пытанні калі? У ролі акалічнасцей часу выступаюць прыслоўі часу, назоўнікі ў форме ўскосных склонаў і ўстойлівыя звароты: Днём яшчэ было цёпла, а п ад вечар апусцелая, няласкавая зямля стыла на холадзе. Акалічнасць прычыны раскрывае прычыну ўзнікнення дзеяння і адказвае на пытанні чаму? Выражаецца прыслоўямі прычыны, ускоснымі склонамі назоўніка, словазлучэннямі: Знячэ ў ку Базыль та к перапа л оха ў ся, што ў весь задрыжа ў і падскочы ў. Акалічнасць мэты абазначае мэту дзеяння і адказвае на пытанні дзеля чаго? Прыслоўі мэты, ускосныя склоны назоўнікаў, інфінітыў і устойлівыя звароты ўжываюцца для выражэння акалічнасці мэты: У Белавежскай п у шчы зроблены вялік ія і маля ў нічыя штучныя азёры для звярыных вадапо яў. Акалічнасць спосабу дзеяння абазначае спосаб дзеяння і адказвае на пытанні як? У ролі іх выступаюць якасныя прыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, дзеепрыслоўі і ўстойлівыя звароты: Сонца прыгравала з кожным днём усе мацне й і мацне й; Востра пахла горкай лазой і талым снегам. Акалічнасці меры і ступені абазначаюць меру і ступень праяўлення дзеяння ці прыметы і адказваюць на пытанні колькі? Такія акалічнасці выражаюцца спалучэннем колькасных і якасных прыслоўяў, назоўнікамі ў формах ускосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх, колькасна-іменнымі словазлучэннямі: Не пабаяўся прайсці пяхотам цэлых сто вёрст, каб паступіць на рабфак. Дзеепрыслоўнымі зваротамі: Вуліца змоўкла, слухаючы гул у небе. Адзіночнымі дзеепрыслоўямі: Усміхнуўшыся, Валя падала руку. Спалучэннямі назоўнікаў з прыназоўнікамі: Дзякуючы сястры, я здолеў закончыць ВНУ. Калі выражаны дзеепрыслоўнымі зваротамі незалежна ад месца : Антон узмахнуў рукамі і, лёгка наступіўшы на прытуплены канец бервяна, апынуўся на тым баку. Адзіночнымі дзеепрыслоўямі са значэннем дадатковага дзеяння або стану акрамя спосабу дзеяння : Развітаўшыся, Ніна хуценька выбегла за весніцы і пакрочыла дадому. Дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты, перад якімі стаяць словы, як, нібы, быццам: Вёска прыціхла, як бы патануўшы ў цемры. Пятро падышоў да Сашы і, ўбачыўшы яе нерашучасць, прытуліў да сябе. Калі выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамі нягледзячы на, дзякуючы, якія стаяць перад выказнікамі: Нягледзячы на моцную завіруху, мы вырашылі паслаць наперад разведку і не памыліліся: наперадзе была нямецкая засада. Калі выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамі паводле, насуперак, у адпаведнасці з, згодна з, з прычыны: З прычыны занятасці, я так і не наведаў хворага Міхала, аб чым заўсёды шкадаваў. Калі акалічнасці ўдакладняльныя канкрэтызуюць, удакладняюць сэнс папярэдняй акалічнасці : На узгорку, побач з хатай, расце высокі дуб. Памятайце: · часціцы нават, амальякія стаяць перад дзеепрыслоўным зваротам, уключаюцца ў яго склад: Вера прайшла міма, нават не паглядзеўшы ў яго бок. · не адасабляюцца акалічнасці, цесна звязаныя па сэнсе з выказнікам: Пятро стаяў не варушачыся і пазіраў на Кідалу. · калі выражаны фразеалагізмамі: Хлопцы спалі як пшаніцу прадаўшы. · калі адзіночнае дзеепрыслоўе стаіць пасля прыслоўя і ўтварае адзін рад аднародных членаў: Імкліва і булькаючы бегла крыніца. Спішыце сказы, падкрэсліце акалічнасці, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку. Нерухома стаяў густы лес шчыльна прытуліўшы верхавіны да верхавін. Спяваючы маці не зводзіла вачэй з кроснаў. Раман стоячы весела пасмейваўся. Нават і зараз нягледзячы на свае восемдзесят год дзед Мікіта любога маладога за пояс заткне. Ён не мог сядзець склаўшы рукі. Спачатку яны ішлі прыгнуўшыся потым папаўзлі. Не сціхаючы грымеў гром. Янка доўга стаяў у двары разглядаючы ўсё і разважаючы. Алік без запінкі ні разу нават не збіўшыся даказаў абедзве тэарэмы. З мора паляцела вялікая хваля і ударыўшыся аб каменне рынула на яго безліччу пырскаў. Самазвал ірвануўся ўперад але праехаўшы некалькі метраў засеў у непралазнай гразі. На полі недалёка ад вёскі працавалі людзі. Каля клуба на пляцоўцы моладзь гуляла ў мяч. Аднародныя члены сказа Два ці больш члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова або словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння, называюцца аднароднымі. Аднароднымі ў сказе могуць быць дзейнік, выказнік, дапаўненні, азначэнні і акалічнасці. Напрыклад: Прыемна глядзець на новыя, вял і кія, чыстыя, адна ў а д ну, добра дагледжаныя хаты сяла. Аднародныя і неаднародныя азначэн ні Азначэнні бываюць аднародныя і неаднародныя. Азначэн ні аднародныя, калі абазначаюць: адметныя прыметы прадметаў; б розныя прыметы аднаго і таго прадмета, характа- рызуючы яго з аднаго якога-небудзь боку знешні выгляд, якасць, форма і інш. Напрыклад: С вечкі разлівалі мяккае, спакойнае святло. Аднароднымі звычайна з'яўляюцца адзіночнае азначэнне і наступнае за ім азначэнне, выражанае дзеепрыметным словазлучэннем. Напрыклад: Бабровая хатка пакрыта новымі, зрэзанымі няда ў на палкамі. Азначэнні аднародныя, калі ўтвараюць сэнсавую градацыю кожнае наступнае азначэнне ўзмацняе выражаную ім прыметунапрыклад: Лёгк і я, і скрыстыя, празрыста-ажурныя песенныя збудаван ні ў з ні каюць адно за адным, чаруюць музыкай, разлівам пачуцця, некранутай чыс ці нёй у вершах Купалы «Песня», «Бой», «А зязюлька кукавала. » Як правіла, аднароднымі з'яўляюцца дапасаваныя азначэнні, якія стаяць пасля азначаемага слова, напрыклад: Купала па характары таленту - паэт маштабнага мысленн яструны яго душы найбол ьш чула адгуквал і ся н а ў с ё вялікае, значнае, яркае, выключнае ў жыц ці. Азначэнні неаднародныя, калі характарызуюць прадмет з розных бакоў, напрыклад: Вось з-за дрэмлючага лазняку выглянула вялізнае чырвонае сонца - памер і колер і г. Неаднароднымі трэба лічыць два азначэнні, з якіх першае адносіцца не непасрэдна да назоўніка, а да спалучэння назоўніка з папярэднім азначэннем, напрыклад: Знойдзеш на лузе і шэрань кі я шышачк і зязюлек, якія п е рамяшаліся з цёмна-сіняй дзікай цыбулькай. Калі адзіночны спалучальны ці размеркавальны злучнік звязвае два аднародныя члены сказа: Дзед Астап і М ік олка мнагазначна пераглянул і ся. Перад паўторным і, які звязвае розныя рады аднародных членаў: Было ў с ё сла ў на: дом і бл і зк і фл і гел ьпрыгожыя і стройныя л іп ы, што па ў колам падступал і да става ў. Калі аднародныя члены звязаны рознымі злучнікамі: Цэлы дзен ь каля грушы спынял і ся ц і ішлі або ехал і людз і. Перад першым пералічальным злучнікам: У начной ц ішыні не было чувац ь ні смеху, ні песня ўні гавор кі. Паміж неаднароднымі азначэннямі: У парадзелым с і вым тумане Ігнат убачы ў групу людзей. Паміж аднароднымі членамі, аб'яднанымі ў пары але не паміж самімі парамі : У садзе раскашавал і белым колерам сл і вы і в ішнічарэш ні і маладзен ь к і я яблынькі. Коска став іцца 1. Калі аднародныя члены звязаны бяззлучнікавай сувяззю: Лес ма ў чыць глуха, знямела, зацята. Калі аднародныя члены звязаны адзіночнымі супраціўнымі злучнікамі: а, але, ды алеаднак, затое: Свец іц ь сонца з і мою, а не грэе. Калі аднародныя члены звязаны паўторнымі спалучальнымі ці размеркавальнымі злучнікамі: То разбяжыцца, то пух а м засцелецца х і трая мяце ліц. Калі злучнік і паўтараецца, але звязвае не ўсе, а толькі частку аднародных членаў сказа: Пажа ў цел і пал іі лясы за ракою, і сады. Перад другой часткай парнага злучніка: як - так іне тол ь кі - але іхоц ь і - але : Хоцъ і стомлены бы ў М і хас ьале, сабра ў шыся, пайшо ў на вячор кі. Паміж парамі аднародных членаў, звязанымі спалучальным злучнікам і : М і р - гэта радасц ь і шчасце, м і р і спакой на зямл і. Калі адзіночныя злучнікі і, ды, ды і маюць далучальнае значэнне і пры гэтым : Вясна, лета, восен ьды і з і ма цесна звязаны з земляробчым каляндаром, з працо ў ным і клопатам і селя ні. Спішыце сказы, падкрэсліце аднародныя члены і пастаўце знакі прыпынку. На дварэ сонца мароз і вецер. Ён стаў пчаляром і садаводам і агароднікам. Жыццё было для нас радасцю а не цяжарам. Касцы ідуць то грамадою то шнурам цягнуць чарадою то паасобку то па пары. Я малым хлапчуком палюбіў нашы пушчы і нівы і блакітныя рэкі і мора зялёных лугоў. Сёмка быў сярэдняга росту шырокі ў плячах прысадзісты. У думках і марах раблю свой абход на поўнач і поўдзень на захад і ўсход. Песня і казка ходзяць у пары сеюць па свеце дзівы і чары. Ні дзед Талаш ні Мартын Рыль не дагаворвалі сваіх думак да канца але разумелі адзін другога вельмі добра. Абагульняльныя словы Абазначаюць родавае паняцце пры аднародных членах і выконваюць аднолькавую з імі сінтаксічную функцыю. У якасці абагульняльных слоў ужываюцца: азначальныя займеннікі: кожны, увесь усе, у сёусяк і адмоўныя займеннікі: ніх то, ні што прыслоўі: ні кол іні дзе, за ў сёды, усюды 4 назоўнікі і дзеясловы. Пасля абагульняльнага слова ставіцца двукроп'е: Ус ё зл і валася з гарызонтам: дрэвы, стагі, будын кі. Пасля аднародных членаў сказа перад абагульняльным словам ставіцца працяжнік: Будынак, парк і агароджа - было ў сё сла ў на і прыгожа. Калі аднародныя члены стаяць у сярэдзіне сказа, то пасля абагульняльнага слова ставіцца двукроп'еа пасля аднародных членаў - працяжнік: Ус ё разам: і хаты, і поле, і дарога - чарнела ад асенняй і мглы і туману. Спішыце, падкрэсліце абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа і пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Бывала, нідзе не пачуеш аніякага голасу ні дома ні на вуліцы. Ад спёкі застыла ўсё і далёкі сіні лес і поле і хаты і самі людзі…3. У хаце не было нікога ні старых ні малых. Поле і будынкі усё пакрыта снегам. Люба ўзялася за работу набрала бярэмя дроў унесла ў хату і стала класці ў печ. Дзяцінства маладосць юнацтва сілы словам, усё аддавалася зямлі. Пайсці ў грыбы ці ў тую рыбу або паехаць на сядзібу ці ў млын малоць на хлеб збажынку усё гэта вабіла хлапчынку. Усюды на чыгунцы у дэпо на электрастанцыі працуюць нашы людзі. Усё сена жыта ячмені і аўсы звезена ў гумны. Параўнальны зварот Словы, словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест пэўнага члена сказа або ўсяго выказвання. Служаць для дакладнай характарыстыкі прадметаў і з'яў навакольнага свету. Паводле будовы: 1 з аднаго слова: як люстра 2 са спалучэнняў слоў: нібы прыгожай чысцюткай хусцінкай Параўнальны зварот са злучнікам як на пісьме выдзяляецца коскамі : 1. Калі злучнік адносіцца да ўказальных слоў так гэтактакі гэтакітой тая : Нідзе так звонка не чуваць спеў жаваранка, як у полі. Калі параўнальныя звароты маюць выразнае параўнальнае значэнне, хоць і не адносяцца да ўказальных слоў: Праўда чыстая, як дзіцячыя вочы. Перад як у спалучэннях не хто іншы, як; не што іншае, як: Гэта быў не хто іншы, як Паўлюкоў Міхась. Не што іное, як золата, прывяло Шрэдэра ў далёкую беларускую вёску. Коска не ставіцца 1. Калі параўнальны зварот уваходзіць у склад выказніка: Вочы як дзве чарэшні ў дождж. Калі параўнальны зварот - фразеалагізм: Той славы з макавае зерне. У зваротах, абедзве часткі якіх выражаюцца аднолькавым словам: Зіма як зіма. Калі злучнікі як, нібы, быццам выконваюць ролю часціц з рознымі эмацыянальна-экспрэсіўнымі адносінамі: Нібы ў зачараваным сне плыве Прыпяць. Параўнальныя звароты, якія перайшлі ў разрад фразеалагізмаў як бачыш я к на заказ як без рук як на іголках як горкая рэдзька як на пажар як гром з яснага неба як па масле як дзве кроплі вады як рукой зняло як забіты як рыба аб лёд як з вядра як след як мага як у ваду глядзеў як мае быць Практыкаванне 40. Знайдзіце параўнальные звароты і пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку. Расой як жэмчугам акроплены мурог. Бор стаіць задумленны як сівы дзед. Быццам кроў журавіны чырванеюць між лозаў. Круглы нібы шар выплываў з-за лесу месяц. З боку вербачкі крывыя бы кабецінкі старыя нуднай кучкаю стаяць. Снег пад нагамі скрыпіць што жывы. На чале брыгады стаяў не хто іншы як муляр Лапко. Ластаўка як і ўсе птушкі радуецца сонцу і цёпламу дню. Яны адчувалі сябе амаль як дарослыя людзі. Сонца прыгравала зусім як летам. Між дзяцей дачку са школы як прыемна сустракаць! Дождж паліў як з вядра. Хата была як цацка. Абоз расцягнуўся больш як на вярсту. Хлапчукоў як ветрам здзьмуло. Лапко прыглядаўся да работы як гаспадар. Цыбулька гаварыў як найлепшы прамоўца. З варотак Слова або спалучэнне слоў, якія называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца ў размове. У залежнасці ад будовы звароткі бываюць : 1. У мастацкіх творах зваротак - у аснове мастацкага прыёму ўвасаблення - зварот да прадметаў, з'яў рэчаіснасці. У мастацкіх творах зваротак можа быць выражаны назоўнікам у форме клічнага склону: дружакумеголубе, княжа, сябра, браце Зваротак членам сказа не з'яўляецца, але не можа існаваць без сэнсавай сувязі пры дапамозе інтанацыі з канкрэтным словам або сказам. Зваротак можа знаходзіцца: у межах сказа выдзяляецца коскамі па -за межамі сказа клічная інтанацыя, ад сказа аддзяляецца клічнікам : Эх, луг шырокі! Як жывы ты, праменнем сонейка заліты, увесь час стаіш перад вачыма. Коска ставіцца У пачатку сказа інтанацыя няклічная : Зіма, колькі чысціні ў тваёй прыгажосці! У сярэдзіне сказа інтанацыя няклічная : Углядайся, мой сыне, пільней углядайся ў святыя абрысы бацькоўскай зямлі. Калі перад звароткам стаіць выклічнік і займеннік ты або вы, то коска ставіцца пасля займенніка: Э х ты, жыццё, жыццё людское! Няма табе, няма спакою! Калі аднародныя і развітыя звароткі стаяць у сярэдзіне сказа і разрываюцца членамі сказа, то кожная частка зваротка выдзяляецца коскамі: Ой ты, мая рыбка, спі, залатая! Часціца о ад зваротка не аддзяляецца коскай: О край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў! Знайдзіце звароткі і выдзеліце іх знакамі прыпынку. Ляці ж наша песня ад вёскі да вёскі. Дзень добры юная вясна! Ноч не шумі ты асокамі ціхім усплескам балот. Пралятайце гады залатымі агнямі! Чаго ж ты каліна сёння так нявесела? Дзень добры вам лясы і гоні!. Ну голубе бывай здаровы і шчаслівы. О Радзіма табою напоўнена сэрца да краю. Лес аб чым шумяць вяршыны? Складзіце сказы, у якіх прыведзеныя словы ўжываліся б у ролі звароткаў. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Сталіца, дарагія сябры, беларуская зямля, рэкі і азёры, край наш любімы. Пабочныя канструкцыі Словы, спалучэнні слоў, сказы, якія не з'яўляюцца членамі сказа, граматычна не звязаны з членамі сказа. Выражаюць адносіны гаворачай асобы да выказанай думкі ці да спосабу яе выражэння. Звязаны з усім сказам і ўключаюцца ў сказы з дапамогай інтанацыі пабочнасці тэмп паскораны, тон паніжаны, аслабленне націску. У якасці пабочных канструкцы й ужываюцца : мадальныя словы: мабыць, магчыма, бязумоўна, бясспрэчна, мусіць, напэўна, вядома… назоўнікі без і з прыназоўнікамі: праўда, словам, на шчасце, на думку, на бяду, па праўдзе… займеннікі з прыназоўнікамі: між іншым, між намі, апрача таго, акрамя таго … субстантываваныя прыметнікі: галоўнае, самае галоўнае, самае большае, самае горшае… прыслоўі: па-вашаму, па-мойму, па-першае, па-другое… дзеяслоўныя формы: думаецца, дапусцім, разумееш, ведаеш. Знайдзіце пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы, выдзеліце іх знакамі прыпынку. Відаць сягоння будзе дождж. Адным словам выгляд у нас быў сапраўдных паляўнічых. Саша на думку Лялькевіча паводзіла сябе дзіўна. У рэчцы калі я не памыляюся водзяцца ракі. Людзі слухалі ўважліва баючыся відаць прапусціць хоць адно слова. Андрэй прачнуўшыся як след нарэшце хутка збіраецца на работу. Жыў дзед мой ходзяць чуткі каля дняпроўскай плыні. Каля Нёмана а ён тут быў зусім недалёка пачулася песня. Бараноўскія тры хлопцы як дубы былі дома. Складзіце сказы, у якіх прыведзеныя словы ўжываліся б ў ролі пабочных. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Аднак, зразумела, прабачце, калі ласка, галоўным чынам, як гаворыцца, бясспрэчна, трэба думаць. Складаны сказ Сказ, у якім дзве і больш прэдыкатыўных частак аб'яднаны ў адно граматычнае, сэнсавае і інтанацыйнае цэлае. Часткі складанага сказа: 1 не маюць сэнсавай і інтанацыйнай завершанасці 2 звязаны паміж сабой і ўзаемна дапаўняюць адна другую Часткі складанага сказа звязваюцца пры дапамозе: 1 злучальных злучнікаў складаназлучаныя 2 падпарадкавальных злучнікаў складаназалежныя 3 інтанацыі бяззлучнікавыя складаныя сказы П аводле сродкаў сувязі складаныя сказы падзяляюцца Злучнікавыя складаназлучаныя : Або ён не ведае аб арышце Панаса, або штось тоіцца ў яго думках. Бяззлучнікавыя бяззлучнікавыя складаныя сказы : Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям - поўны гуслі насыплю рукатаў. Камбінаваныя складаныя сказы з рознымі відамі сувязі : Незнаёмаму з тутэйшымі балотамі чалавеку небяспечна забірацца ў гэтыя нетры: зойдзеш, ашаломішся, заблудзіш і не патрапіш выбрацца, бо, апроч густых чаротаў ды неба над галавою, нічога не ўбачыш. Калі часткі звязаны спалучальнымі злучнікамі і, ды і : Прыпякае сонца, ды вее лагодны ветрык. Калі часткі звязаны супраціўнымі злучнікамі а, але, ды алезато, аднак: Было хмарна, але дажду не. Калі часткі звязаны размеркавальнымі злучнікамі ці, або, ці -ці, або - або, не то - не то, ці то - ці то: То нямеюць нівы ў полі, то дрыжыць пяшчотна гай. Калі далучальная частка звязана злучнікамі ды і, ды і то, а іменна : Гара невысокая, ды і то з яе цяжка з' ехаць. Працяжнік ставіцца Калі другая частка паказвае вынік, хуткую змену падзей або рэзкае супрацьпастаўленне: Раздаўся зычны гук - і сухая галінка разляцелася на кавалкі. Гукну ў прастор - і грозна адзавецца шалёны гром праз хіжыя вякі. Коска не ставіцца Калі часткі маюць агульны даданы член сказа, часціцу, пабочнае слова: Відаць, маўчала возера ў тумане ды вербы плакалі ў цішы. Калі часткі складаназлучанага сказа выражаны пытальнымі, пабуджальнымі ці клічнымі сказамі: Куды ж ісці і што рабіць? Калі часткі выражаны аднасастаўнымі неразвітымі сказамі: Вечарэе і пахне кветкамі. Памятайце: · коска ставіцца, калі пры выказніках кожнай часткі ёсць аднолькавы член сказа: Пры пыльнай дарозе шумяць палыны, і вясёлыя плачуць наводдаль каліны. Кропка з коскай ставіцца Калі часткі складаназлучанага сказа развітыя, маюць свае знакі прыпынку, вызначаюцца самастойнасцю: Рыбак быў дзядзька, наш Антоні, як і работнік, адмысловы; а Уладзік пасвіў дзесь каровы, травіў чужыя сенажаці; а дома з дзецьмі была маці. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназлучаных сказаў. Па-ранейшаму звіняць ручайкі, і гэты звон у палявой цішыні асабліва меладычны. На дварэ ішоў дождж, і таму хлопцы засталіся дома. Жанкі жалі сярпамі жыта, а мужчыны дакошвалі куп'істую сенажаць. Ці то ішлі на працу сяляне, ці пастушкі дзе гналі кароў на пашу, ці мо рухаўся паблізу які вайсковы атрад. Утварыце складаназлучаныя сказы, ужываючы наступныя злучнікі: і, ды, а, але, ж жааднак, толькі, затое, ці, або, то - то, ці то - ці то, не то - не то, ды і, і то, ды і. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Вызначце тып складаназлучаных сказаў і, дзе трэба, пастаўце знакі прыпынку паміж іх часткамі. За вокнамі шумяць у садзе слівы і месяц стаў над стрэхамі сяла. Разрэдзіліся хмары і дзе-нідзе бліснулі зоры. I хістаецца асока і шуміць высокі бор а ў душы не замаўкае струн вясёлых перабор. Над вуліцай звесілі голле дубы купчастыя клёны і вязы а елкі да неба паднялі чубы. Сонца схавалася за гару а цень ад яе закрыў усё мястэчка але дзень ніяк не хацеў саступаць месца вечару і неба доўга заставалася ясным і светлым. Ён ідзе а мрок гушчае ноч становіцца чарней песню ў лозах зачынае над рачулкай салавей а ў трушчобе за рачулкай свішча жудасна пугач і нясецца рэха гулка бы дзяціны смех і плач. Пазірае ноч у вокны мутным вокам мжы ды ўсё булькаюць маркотна кроплі ў капяжы. Складаназалежны сказ Складаныя сказы, у якіх часткі звязаны падпарадкавальнай сувяззю. Часткі складаназалежнага сказа: 1 нераўнапраўныя адна паясняе другую і падпарадкоўваецца ёй 2 галоўная частка сінтаксічна незалежная 3 даданая частка залежная ад галоўнай 4 не маюць інтанацыі завершанасці 5 існуюць толькі ў складзе складаназалежнага сказа Даданая частка паясняе і адносіцца да: 1 якога-небудзь слова ў галоў. Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т. PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.



 
00601
В освоении новой техники Вы поступаете так:
изучаете инструкцию
просите кого-нибудь помочь
полагаетесь на интуицию
© 2005 — 2016 «www.sskazka.ru» Документы на все случаи!